У салезіянскіх араторыях Беларусі створаць Рады араторыяў |
Беларусь |
09.03.2016 14:08 |
Пра гэта стала вядома пасля заканчэння кананічнай візітацыі ў салезіянскіх супольнасцях Беларусі, якія з 17 лютага па 5 сакавіка наведваў рэгіянальны настаяцель рэлігійнай каталіцкай місіі «Таварыства св. Францішка Сальскага» кс. Віктар Гайдукевіч SDB. У выніку візітацыі было прынята шмат рашэнняў, сярод якіх стварэнне ў кожным салезіянскім араторыі Рады араторыя, якая будзе супрацоўнічаць з салезіянамі ў выхаваўча-душпастырскай працы. Плёнам сустрэч з ужо існуючымі Радамі араторыяў і супольных разважанняў стаў імпульс для стварэння так званай Рады моладзі ў Дэлегатуры. Менавіта гэтая група павінна стаць «маторам» і ініцыятарам агульнабеларускіх салезіянскіх акцый і мерапрыемстваў для моладзі. У духу братэрскай любові Візітацыя паводле артыкулаў Канстытуцыі Таварыства — гэта момант братэрскай еднасці, сумеснага планавання душпастырска-выхаваўчай дзейнасці і час на асабістыя размовы з сабратамі дзеля больш эфектыўнай рэалізацыі салезіянскага паклікання на асабістым узроўні і на ўзроўні супольнасці.
Менавіта таму першымі і найважнейшымі супрацоўнікамі ў той жа харызме з’яўляюцца сёстры салезіянкі, дочкі Марыі Успамогі Хрысціянаў, якіх настаяцель наведваў у супольнасці імя святога Яна Боско ў Смаргоні і ў супольнасці імя Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў у Мінску. Падчас сустрэч з сёстрамі абмяркоўвалася далейшае супрацоўніцтва ў выхаваўчай працы і былі вызначаны прыярытэтныя накірункі супрацоўніцтва на наступны год. Моладзь як асноўны рухавік супольнасці Асаблівай групай Салезіянскай сям’і з’яўляецца Аб’яднанне салезіянаў супрацоўнікаў — свецкія асобы, якія жывуць салезіянскім пакліканнем у сям’і, грамадстве і ў месцах салезіянскай прысутнасці, актыўна дапамагаючы працаваць у салезіянскай харызме дзеля дабра моладзі. |