Мінгарвыканкам: у Мінску будуецца 10 рыма-каталіцкіх і 23 праваслаўныя культавыя комплексы |
Беларусь
|
09.03.2016 16:07 |
Колькасць культавых будынкаў у Мінску дасягае сёння лічбы ў 49 адзінак. У беларускай сталіцы вядзецца будаўніцтва 10 рыма-каталіцкіх і 23 праваслаўныя культавыя комплексы.
Пра гэта са спасылкай на Мінгарвыканкам паведамляе БЕЛТА. На 1 студзеня 2016 года ў сталіцы дзейнічае 151 рэлігійная абшчына, якая прадстаўляе 22 канфесіі.
Найбольшую колькасць складаюць праваслаўныя абшчыны (45), многія з якіх налічваюць па 3-5 тысяч прыхажан, Рыма-Каталіцкі Касцёл мае 21 супольнасць, 18 абшчын — у евангельскіх хрысціян-баптыстаў і г.д. 

На фота: будаўнічая пляцоўка касцёла Святога Духа ў Мінску (мк-н Чыжоўка) На тэрыторыі горада таксама размешчаны адміністрацыйныя структуры 18 рэспубліканскіх рэлігійных цэнтраў кіравання, 6 брацтваў і сястрынстваў, 21 місія, адзін каталіцкі кляштар і адзін праваслаўны манастыр, 9 вучэбных рэлігійных інстытутаў і каледжаў.
Паводле інфармацыі гарвыканкама, у сталіцы адсутнічаюць якіясьці канфлікты на этнічнай глебе. Пры аддзеле па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Мінгарвыканкама працуе асобны савет кіраўнікоў грамадскіх нацыянальна-культурных аб’яднанняў.
(IL)
|