Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Пра што расказваюць літургічныя кнігі «Святы Пасхальны Трыдуум» і «Мука Пана нашага Езуса Хрыста»?
Беларусь
17.03.2016 15:11

У 2015 годзе свет пабачылі дзве новыя літургічныя кнігі: «Святы Пасхальны Трыдуум» і «Мука Пана нашага Езуса Хрыста». Пра што расказваюць выданні?

«Святы Пасхальны Трыдуум» — гэта літургічная кніга, якая змяшчае прадпісанні і тэксты для цэлебрацыі Пасхальнага Трыдуума, які пачынаецца вечаровай Імшой Вячэры Пана, мае свой цэнтр у Пасхальнай вігіліі і завяршаецца Нешпарамі нядзелі Уваскрасення. Кніга складзена паводле выдання «Рымскі Імшал для дыяцэзій на Беларусі» (Мінск 2004).



«Мука Пана нашага Езуса Хрыста» –— гэта частка лекцыянарыя з евангельскімі тэкстамі (даўжэйшымі і карацейшымі), якія чытаюцца па ролях у Пальмовую нядзелю і Вялікую пятніцу. Тэкст пададзены паводле выдання «Святое Евангелле» (Мінск 2012).


Кнігі былі падрыхтаваны секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ на падставе тэкстаў, раней ухваленых Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Выданне кніг стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі.

Літургічныя кнігі можна набыць у мінскай кнігарні «Духоўная кніга» (вул. Багдановіча, 25), а таксама ў парафіях, дзе служаць айцы капуцыны. Замову на атрыманне кніг можна скласці таксама праз e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

(IL)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.