Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сімвалы Вялікага посту: вярба |
Беларусь |
20.03.2016 07:00 |
«Калі Ён увайшоў у Ерузалем, узрушыўся ўвесь горад, і пыталіся: "Хто
гэта?" А народ адказваў: "Гэта прарок Езус з Назарэта Галілейскага"» (Мц
21, 11). У большасці славянскіх народаў у працэсіях, якія ілюстравалі ўваход Езуса у Ерузалем, спрадвеку выкарыстоўвалі галінкі вярбы — ці не адзінага дрэва, якое магло паспець распусціцца да гэтага часу. Беларусы таксама той народ, якому падабаюцца такія традыцыі, звязаныя з падрыхтоўкай пэўных сімвалаў — у дадзеным выпадку вярбы. Але нам важна не толькі абмяжоўвацца сімваламі, але і жыць гэтым і быць свядомымі таго, што адбываецца, быць актыўнымі ўдзельнікамі прыйсця Збаўцы ў наша жыццё, у працу і жыццё нашага народа, нашай улады і нашага асабістай адказнасці за ўсё, што здзяйсняецца. Быць не сузіральнікамі, наглядальнікамі, але актыўнымі ўдзельнікамі, а нават і дзеячамі. Прывітаць Хрыста, узрадавацца Яго прыходу, выйсці з-за сцен свайго дома ці кватэры, каб не прапусціць Таго, Хто прыходзіць у твой горад, у тваё жыццё, у жыццё і дзейнасць твайго пакалення, пакалення тваіх дзяцей і тваіх бацькоў. Хто быў Ён, што ўзрушыўся горад, Што суцэльна Яго вітаў? На асле не ўязджае волат, Хто ж піяру Яму наствараў? І Хто мусіць ізноў уехаць У твой горад ці вулку тваю, Каб ізноў гаманілі кабеты І жадалі пакінуць тугу? І вусцішнай парою сумнай Хто пазычыць свайго асла, Каб на ім у іх горад хаўтурны Зноў прыйшла абуджэння вясна? І ці выйдзе народ з вярбою, Уздымаючы ўгору яе? Не з паніклым паглядам-тугою, Што ледзь-ледзь у метро не засне, А з адноўленым гучным словам Узварушыць вакол натоўп, Што ўжо выйшаў, урэшце, з дому Ды чакае ля Праўды варот? У чаканні звязаныя вербы, У чаканні гатовы сцяліць Перад моцным у Праўдзе і верным Ды такім, што натхняе жыць! Аксана Ючкавіч |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.