Беларускія ліквідатары аварыі на ЧАЭС сустрэнуцца з Папам Францішкам у Ватыкане |
Беларусь |
22.03.2016 14:08 |
20 красавіка Папа Рымскі Францішак прыме на аўдыенцыі ў Ватыкане ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі з Беларусі і Украіны. У сустрэчы з Пантыфікам, як чакаецца, прымуць удзел каля 50 ліквідатараў. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску распавёў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Іерарх таксама адзначыў, што на аўдыенцыі разам з групай ліквідатараў будуць і іерархі, у ліку якіх і беларускі арцыбіскуп.
У сваёй энцыкліцы «Laudato si'», прысвечанай праблемам экалогіі, Пантыфік задаецца пытаннем: «Які свет мы хочам перадаць тым, хто прыйдзе пасля нас, дзецям, якія зараз падрастаюць?» Энцыкліка «Laudato si'» — спроба звярнуць увагу вернікаў на гэтае хвалюючае пытанне. |