Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адказаў на пытанні інтэрнэт-тэлебачання «СБ»
Беларусь
22.03.2016 15:00

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў пра сустрэчу Папы Францішка з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, месца хрысціянства ў сучасным свеце, сапраўдныя еўрапейскія каштоўнасці.

Перад святой Велікоднай Нядзеляй іерарх засяродзіўся таксама на пытанні абароны хрысціянства і дыялогу з моладдзю.

«Юнак хоча быць маладым, модным, але ён хоча таксама, каб яго навучылі застацца католікам, веруючым, каб не расцерушыцца ў гэтым секулярным грамадстве. І нам, святарам, нельга спаць», — адзначыў Мітрапаліт.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў і пра будаўніцтва новых касцёлаў у Мінску: «Мы будуем сёння шэсць святыняў, маем дазвол будаваць 10. Вядуцца праектныя працы. Плюс да гэтага шэсць капліц. А дзве святыні ўжо практычна ў працэсе здачы».

У другой палове праграмы беларускі іерарх адказаў на разнастайныя пытанні, якія даслалі ў рэдакцыю гледачы, а потым павіншаваў усіх людзей добрай волі з вялікім святам.


Аляксандр Гелагаеў

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.