Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Ты Пётр, скала...»: якім бачаць сакрамэнт святарства беларускія святары? (+відэа) |
Беларусь |
24.03.2016 01:23 |
«Тры пытанні святару ў Вялікі чацвер» – так гучыць тэма відэаматэрыяла, падрыхтаванага да дня, калі Езус устанавіў сакрамэнты святарства і Эўхарыстыі.
У Вялікі чацвер у першай палове дня ў катэдральных касцёлах здзяйсняецца Імша Хрызма, якую біскуп канцэлебруе разам са святарамі з усёй дыяцэзіі і падчас якой духавенства публічна аднаўляе свае абяцанні, дадзеныя ў дзень прэзбітэрскага пасвячэння. Напярэдадні Catholic.by вырашыў распытаць у святароў, чым з’яўляецца для іх сакрамэнт святарства, якім яны бачаць партрэт святара XXI стагоддзя і што маглі б пажадаць тым, хто думае пра святарства. Адказаць на гэтыя пытанні мы папрасілі а. Алега Шэнду OFM Cap, кс. Аляксандра Фаміных, кс. Уладзіміра Марушэўскага SChr і кс. Андрэя Калядку. Запрашаем да прагляду. (ils) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.