Відэавіншаванні каталіцкіх біскупаў: «Езус жыве! З Ім жыве і наша Беларусь!» |
Беларусь |
27.03.2016 00:00 |
На святочныя дні найвялікшага свята хрысціян — Уваскрасення Збаўцы — каталіцкія біскупы Беларусі па традыцыі падрыхтавалі свае віншавальныя відэазвароты да вернікаў. «Езус уваскрос, Езус жыве! З Ім жыве і наша Беларусь!» — радасна прамаўляе Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. «Не стамляцца сведчыць аб надзеі, якая маецца ў нас ад Уваскрослага Хрыста», — заклікае біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Біскуп Пінскі Антоні Дзям'янка жадае ў сугуччы з абуджэннем прыроды абуджацца да веры, надзеі і любові Бога, а таксама да ўчынкаў міласэрнасці да бліжняга. «Што трэба рабіць, каб выслужанае і падараванае мне збаўленне не было змарнавана, але прынесла багаты плён?» — звяртаецца з пытаннем біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. «Мужнасці і адвагі несці пасланне Міласэрнасці да тых людзей, якія яшчэ не ведаюць Хрыста», — жадае Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос! |