Кардынал Зянон Грахалеўскі прызначаны спецыяльным пасланнікам Папы на Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Беларусі |
Беларусь |
26.03.2016 15:38 |
Папа Францішак прызначыў кардынала Зянона Грахалеўскага, прэфекта на пенсіі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, сваім спецыяльным пасланнікам на Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Беларусі, які будзе праходзіць у Гродне 24-26 мая ў межах падзякі за 25-годдзе існавання Гродзенскай дыяцэзіі. Раней біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч звярнуўся да вернікаў і духавенства з пастырскім лістом, у якім нагадаў, што 25-годдзе ўтварэння дыяцэзіі рашэннем св. Яна Паўла ІІ – гэта нагода азірнуцца, ацаніць пройдзены шлях і падсумаваць дасягненні. Падкрэсліваючы, што ў гісторыі Каталіцкага Касцёла 25-гадовы прамежак часу не з’яўляецца надта вялікім, іерарх адначасова звярнуў увагу на значныя змены, якія адбыліся ў гады адраджэння Касцёла. «Сёння мы жывём у абсалютна іншую эпоху», якая наступіла пасля грамадскіх і палітычных перамен 90-х гадоў, адзначыў біскуп. (AG) |