Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў у Беларусі Леанід Гуляка.
«Культавых будынкаў у Мінску, як і ў цэлым па краіне, павінна быць столькі, колькі патрабуецца для вернікаў», — сказаў Леанід Гуляка. Так, паводле яго слоў, у Мінску 49 дзеючых культавых будынкаў, з якіх 28 — праваслаўныя храмы, 4 касцёлы і 5 капліц.
Працягваецца будаўніцтва 23 праваслаўных культавых комплексаў і цэркваў, 10 рыма-каталіцкіх касцёлаў, дома састарэлых хрысціянамі-баптыстамі ў мікрараёне Сухарава-3 па вул. Гарэцкага, царквы хрысціян веры евангельскай «Віфанія», а таксама саборнай мячэці па вул. Грыбаедава.
«Аднак ёсць шэраг праблем: не заўсёды маюцца неабходныя сродкі на будаўніцтва, а гэта ўжо пытанне даўгабудаў», — заўважыў упаўнаважаны. Леанід Гуляка звярнуў увагу, што на сёння ў Мінску дзейнічае 151 рэлігійная абшчына.
Найбольшую колькасць складаюць праваслаўныя абшчыны (45), многія з якіх налічваюць па 3-5 тысяч прыхажан; 21 абшчыну прадстаўляе Рыма-Каталіцкі Касцёл, 18 — евангельскія хрысціяне баптысты, 23 — хрысціяне веры евангельскай, 6 — хрысціяне адвэнтысты сёмага дня, 6 — іўдзеі, 9 — хрысціяне поўнага Евангелля, 3 — мусульмане. Пры гэтым найбольшая колькасць рэлігійных абшчын размяшчаецца ў Цэнтральным раёне сталіцы — 38.
Паводле БЕЛТА, (IL)
|