Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Лiквiдатары наступстваў аварыі на ЧАЭС памаліліся ў базылiцы Санта Марыя Маджорэ ў Рыме
Беларусь
21.04.2016 16:39

Раніцай 21 красавiка ўдзельнiкi пiлiгрымкi лiквiдатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС у Рым наведалi базылiку Санта Марыя Маджорэ, дзе ў каплiцы цудатворнага абраза Маці Божай Salus Populi Romani – Збаўленне Рымскага народа – памалiлiся ў iнтэнцыi ахвяр Чарнобыльскай аварыi.

Малiтву ўзначалiлi Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч i тры грэка-каталiцкiя епіскапы, у тым ліку канонiк гэтай базылікi епіскап Iрэней Бiлык.

У сваiм слове епіскап Iрэней Бiлык прыгадаў чарнобыльскую трагедыю, ахвярамi якой стала шмат людзей, i заклiкаў малiцца ў iх iнтэнцыi i аб тым, каб падобныя трагедыi нiколi больш не паўтаралiся.


Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у сваёй прамове, кажучы пра Чарнобыльскую катастрофу i заклiкаючы да малітвы ў iнтэнцыi яе ахвяр, нагадаў аб духоўным Чарнобылi, якi ўчынiў з былога СССР духоўную пустыню.

Сёння, адзначыў іерарх, мы жывём у iншыя часы, аднак у пэўным сэнсе гiсторыя паўтараецца: секулярызм вядзе да новай духоўнай пустынi, калi ўсё духоўнае выкiдваецца з нашага жыцця, а на першае месца ставiцца ўзбагачэнне. Менавiта гэта, па словах Мітрапаліта, стала прычынай катастрофы на фукусiмскай ядзернай станцыi. Яе трэба было зачынiць, але камiсія, гонячыся за матэрыяльным прыбыткам, працягнула час эксплуатацыi, i сталася катастрофа, сказаў арцыпастыр.

Таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклiкаў малiцца ў iнтэнцыi таго, каб маральныя прынцыпы былi вядучымi ў жыццi сучаснага свету i каб на iх будавалася яго будучыня.


У гэтым годзе адзначаецца 30-годдзе Чарнобыльскай катастрофы, і візіт ліквідатараў у Рым прымеркаваны да гэтай даты.

(DN), (AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.