Унебаўшэсце Пана |
Беларусь |
25.05.2017 11:01 |
Сёння мы ўзгадваем вельмі важны момант. Гэта момант, калі Езус у апошні
раз убачыў сваіх вучняў, а яны ў апошні раз убачылі Яго. Аднак гэтая
падзея не напоўніла вучняў смуткам, тугой, як было тады, калі Хрыстус
памёр; яна не выклікала тое, што Яго вучні рассеяліся і вярнуліся да
сваіх заняткаў, але — цалкам наадварот — напоўніла іх радасцю. Потым вывеў іх аж да Бэтаніі і, падняўшы рукі свае, благаславіў іх. І, калі благаслаўляў іх, развітаўся з імі і ўзнёсся на неба. Нам складана акрэсліць, дзе знаходзіцца неба. Мы маем розныя ўяўленні, розныя думкі пра неба. Няма сумнення ў адным: кожны чалавек жадае неба. Жадае яго так, як жадае шчасця, здароўя, радасці, супакою, прыязнасці, бяспекі, упэўненасці ў заўтрашнім дні… Неба дасягаецца праз глыбокую веру, добрыя ўчынкі — праз ЛЮБОЎ! Праз Хрыста, з Хрыстом і ў Хрысце мы цешымся сувяззю паміж небам і зямлёй. Святы Аўгустын сказаў: Хрыстус уваходзіць на неба, няхай увойдзе з Ім і наша сэрца! Калі чалавек адкрые Хрыста ў сваім жыцці, калі адкрые Хрыста перш за ўсё ў сабе, пойдзе праз свет заўсёды са шчасцем на твары. Бо ў жыцці кожнага з нас важна тое, каб адкрыць Хрыста ў сваім сэрцы. Кс. Юрый Марціновіч |