Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Вышэйшы настаяцель Ордэна Братоў Капуцынаў у Беларусі здзейсніў працоўны візіт у Бары (Італія) |
Беларусь
|
10.05.2016 11:49 |
4-7 мая Вышэйшы настаяцель Ордэна Братоў Капуцынаў у Беларусі брат Алег Шэнда OFM Cap здзейсніў працоўны візіт у Бары (Італія), дзе з 2014 года на тэалагічным факультэце беларускія капуцыны праходзяць падрыхтоўку да прэзбітэрскага пасвячэння.
Кіраўнік Беларускай кустодыі прыняў удзел у пасяджэнні правінцыйных міністраў капуцынскага ордэна паўднёвай Італіі на тэму адукацыйна-фармацыйнага супрацоўніцтва, а таксама асабіста сустрэўся з паасобнымі міністрамі, студэнтамі, выхаваўцамі і кіраўніком тэлагічнага факультэта ў Бары. Кульмінацыяй візіту была святая Імша 6 мая, якую ўзначаліў бр. Алег Шэнда і падчас якой 12 студэнтаў-капуцынаў прынялі паслугі лектарату і акалітату. Сярод іх браты Ігар Колзун і Максім Варанюк, якія належаць да Беларускай кустодыі. 
Паводле kapucyny.by
(AG) Фота kapucyny.by
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.