Палатын з Беларусі дк. Яўген Юршо прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне |
Беларусь |
11.05.2016 10:59 |
Пасвячэнне ўдзяліў арцыбіскуп Войцех Поляк, Мітрапаліт Гнезненскі, падчас Імшы ў семінарыйна-парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Марыі Каралевы Апосталаў у Алтажаве. Першым этапам фармацыі ў палатынаў з’яўляецца пастулат, які працягваецца 1 месяц. Затым ідзе навіцыят (2 гады), пасля першага года якога адбываецца прыняцце духоўнай вопраткі, а пасля другога – прыняцце першага часовага (на 1 год) пасвячэння. Пры гэтым палатыны складаюць абяцанні чыстасці, убоства, паслухмянасці, трывання, супольнасці дабротаў і духу служэння. |
Фотарэпартаж |