Новым Апостальскім Нунцыем у Беларусі прызначаны мансеньёр Габар Пінтэр |
Беларусь
|
13.05.2016 13:01 |
Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь Мінск, 13 мая 2016 г.
Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго
Святасць Папа Францішак прызначыў мансеньёра Габара Пінтэра, які да
гэтага часу займаў пасаду дарадцы Апостальскай Нунцыятуры ў Аўстрыі,
Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь.
Кароткая біяграфія мансeньёра Габара Пінтэра
Мансеньёр Габар Пінтэр (Gábor Pintér) нарадзіўся 9 сакавіка 1964 г. у Венгрыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 11 чэрвеня 1988 г.; з’яўляецца прэзбітэрам дыяцэзіі Ваца (Венгрыя). Знаходзіцца на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы з 1 ліпеня 1996 г.; працаваў у Гаіці, Балівіі, Скандынавіі, Францыі, на Філіпінах і ў Аўстрыі.
Валодае венгерскай, нямецкай, італьянскай, англійскай, французскай, іспанскай, крэольскай, шведскай і рускай мовамі.
|