Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Распачаўся першы агульнабеларускі Кангрэс сямейных рухаў
Беларусь
14.05.2016 00:37

Першы агульнабеларускі Кангрэс сямейных рухаў на тэму «Прабачэнне і прымірэнне ў сям'і» распачаўся 13 мая ў Баранавічах.

Гэты кангрэс, на якім прысутнічаюць удзельнікі сямейных рухаў, што існуюць у Беларусі, прымеркаваны да Юбілейнага Года Міласэрнасці.

Кангрэс пачаўся з даклада на тэму клопату Касцёла пра сям'ю, які падрыхтавала с. Барбара Сайнок.

Пасля святой Імшы пачалася прэзентацыя сямейных рухаў, удзельнікі якіх прыбылі на кангрэс.

Асноўная частка дакладаў запланавана на другі дзень кангрэсу — 14 мая. Адзін з дакладаў падрыхтаваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

(AYU)

Фота бр. Карнэлія Консэка SVD

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.