Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Папам Рымскім Францішкам |
| Беларусь |
| 18.05.2016 11:00 |
|
Сустрэча адбудзецца падчас візіту, з якім кіраўнік Беларусі 20-21 мая наведае Італьянскую Рэспубліку і Дзяржаву Ватыкан. У праграме візіту запланаваны таксама перамовы з Прэзідэнтам Італіі Серджыо Матарэла, дзе будуць абмеркаваны пытанні беларуска-італьяскіх адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічныя і інвестыцыйныя ўзаемаадносіны, а таксама развіццё кааперацыйных сувязяў. Аляксандр Лукашэнка апошні раз наведваў Ватыкан 27 красавіка 2009 г. Тады ж праходзіла сустрэча беларускага лідара з Папам Бэнэдыктам XVI. Паводле president.gov.by |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Папы Рымскага будзе абмеркавана далейшае развіццё супрацоўніцтва Беларусі з Рыма-Каталіцкім Касцёлам.
для друку