Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Міністр замежных спраў: Беларусь гатова прыняць з візітам Папу Рымскага
Беларусь
28.05.2016 12:10

Беларусь гатова прыняць з візітам Папу Рымскага, заявіў журналістам 27 мая міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Міністр удакладніў, што пакуль аб канкрэтных тэрмінах размова не вядзецца, але ёсць прынцыповая гатоўнасць.

Беларусь, паводле слоў Уладзіміра Макея, гатова не толькі прыняць Пантыфіка з візітам, але і арганізаваць на беларускай зямлі яго сустрэчу з кіраўніком Рускай Праваслаўнай Царквы. «Мы лічым, што ў любым выпадку візіт павінен быць нацэлены на тое, каб стварыць яшчэ больш гармоніі і забяспечыць яшчэ большы мір у міжканфесійным асяроддзі, які існуе ў Беларусі. Менавіта з гэтых пазіцый мы будзем падыходзіць і да арганізацыі візіту Папы ў нашу краіну», — сказаў міністр.

Характарызуючы адносіны з Ватыканам, Уладзімір Макей адзначыў, што яны знаходзяцца на высокім узроўні. Беларускі бок удзячны Ватыкану за прагматычную ўзважаную пазіцыю, якую ён займаў, у тым ліку ў пытанні абмежавальных мер ЕС адносна Беларусі. «Мы спадзяёмся, што такі высокі ўзровень адносін з Ватыканам захаваецца і ў далейшым», — падкрэсліў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Паводле БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.