«Catholic Rosarium»: Ружанец праз скайп да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў арганізаваны ў Беларусі |
Беларусь |
07.07.2016 12:30 |
З ініцыятывай падрыхтоўкі да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў выступілі свецкія вернікі Беларусі, якія прымаюць актыўны ўдзел у пілігрымках у першую суботу месяца, а таксама моляцца на ружанцы праз Skype. Удзельнікі падрыхтоўкі запрашаюць далучацца да іх ініцыятывы ўсіх ахвотных. Гэтыя вернікі таксама наведваюць спецыяльныя сустрэчы, з дапамогай якіх развіваюць сваё малітоўнае жыццё і разважаюць над пакаяннем, да якога заклікае Маці Божая з Фацімы. Вернасць у выкананні абяцанняў Вернасць у выкананні абяцанняў Марыі з’яўляецца надзвычай важнай у сённяшнім згубленым свеце, паглынутым матэрыялізмам і абмежаваным спажывецтвам. Жывая вера ўдзельнікаў ініцыятывы можа стаць процівагай для беспарадку і неспакою, які прыносіць сучасны свет. Адкрывацца на тое, каб Бог валадарыў у сэрцах Разуменне веры свецкіх людзей ажыццяўляецца праз спантаннае прыняцце і перажыванне Божай Праўды. Яны пацвярджаюць, што Богам Сусвету з’яўляецца Міласэрны Айцец, і праз розныя формы пабожнасці адкрываюцца на тое, каб Бог валадарыў у іх сэрцах. Праз глыбокую веру адкрыць каштоўнасць жыцця Людзі з вялікай удзячнасцю прынялі просьбу Маці Божай з Фацімы, якая заклікала да малітвы і цярпення для збаўлення свету. Яны прымаюць таксама запрашэнне Марыі праз глыбокую веру адкрыць тую каштоўнасць жыцця, якую дае праўда, заключаная ў Богу — Айцу Міласэрнасці, уваходзяць у прыгажосць жывой веры, што дае шмат радасці, якой яны прагнуць дзяліцца. Той, хто жадае дзейснай падрыхтоўкі да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў і асабістага паглыблення веры, можа далучыцца да наступных ініцыятыў:
Штодзённая жывая малітва Ружанца ў інтэрнэце праз Skype адбываецца ў 22.00. Каб далучыцца да малітвы, трэба знайсці ў Skype карыстальніка catholic.rosarium і дадаць яго сабе ў кантакты. А. Юрый Катоўскі OMI Фота Аляксандры Шчыглінскай |