Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Распачынаецца візіт у Беларусь Генеральнага настаяцеля салезіянаў кс. Анхеля Фярнандэса Арцімэ SDB |
Беларусь |
08.07.2016 10:20 |
8 ліпеня ў Мінск прыбудзе Генеральны настаяцель Таварыства святога Францішка Сальскага кс. Анхель Фярнандэс Арцімэ SDB. Святар прабудзе ў Беларусі да 11 ліпеня і за гэты час наведае ўсе салезіянскія пляцоўкі краіны.
Кульмінацыяй візіту Генеральнага настаяцеля стане яго ўдзел у святкаванні Дня адзінства салезіянскай сям’і ў Беларусі, якое адбудзецца ў Мінску 10 ліпеня. Пасля святой Імшы, якую ўзначаліць іспанскі госць, адбудзецца яго сустрэча з моладдзю. Відэа «Салезіяне Дона Боско ў чаканні Генеральнага настаяцеля»: (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.