Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Моладзь з Гродна заваявала на Парафіядзе ў Варшаве чатыры залатыя медалі за дзень
Беларусь
15.07.2016 12:08

14 ліпеня на XXVIII Міжнароднай парафіядзе дзяцей і моладзі ў Варшаве хлопцы і дзяўчаты з гродзенскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрамбрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак) заваявалі чатыры залатыя медалі за дзень.

Пра вынікі выступоўцаў з парафіі Гродна-Аўгустовак распавёў кс. Артур Малафей:

  • 1-е месца (бег 1000 метраў) — Вольга Чэшчэвік (у катэгорыі «Liceum»)
  • 1-е месца (скокі ў даўжыню) — Вольга Чэшчэвік (у катэгорыі «Liceum»)
  • 1-е месца (бег 1500 метраў) — Марэк Звяржэвіч (у катэгорыі «Liceum»)
  • 1-е месца (скокі ў даўжыню) — Кацярына Шыманоўская (у катэгорыі «Gimnazium»)

XXVIII Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі праходзіць з 9 па 16 ліпеня. З Беларусі ў ёй прымаюць удзел 290 чалавек, якія прэзентуюць 13 парафій Гродзенскай дыяцэзіі і некалькі парафій з іншых дыяцэзій Беларусі.

У Парафіядзе ўдзельнічаюць таксама прадстаўнікі Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны, Германіі, Славакіі і Расіі. Агульная колькасць удзельнікаў — 1,5 тысячы чалавек.

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.