Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Будслаўскі фэст атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Беларусь
06.08.2016 16:31

Будслаўскі фэст унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 2 жніўня 2016 г. № 607.

Статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь нададзены 93 матэрыяльным аб’ектам (цэрквам, касцёлам, могілкам, курганам і г.д.) і 35 нематэрыяльным праяўленням творчасці чалавека. Акрамя будслаўскага фэсту, у пералік увайшлі, напрыклад, масленічная абрадавая гульня «Пахаванне дзеда» ў Гарадоцкім раёне і традыцыя вырабу валёнак у Міёрскім раёне Віцебскай вобласці, народная тэкстыльная традыцыя в. Неглюбка і шэрагу населеных пунктаў Неглюбскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, творчасць майстра па вырабе музычных інструментаў Мар’яна Скрамблевіча з аграгарадка Адэльск Гродзенскага раёна і інш.

Паводле www.pravo.by

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.