Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адышоў у вечнасць кс. Станіслаў Салата MSF, які 25 гадоў нёс служэнне ў Беларусі |
Беларусь |
18.08.2016 21:37 |
18 жніўня на 76-м годзе жыцця адышоў у вечнасць кс. Станіслаў Салата з Кангрэгацыі Місіянераў Святой Сям’і. 25 гадоў святар прысвяціў пастырскаму служэнню ў Беларусі, апякуючыся парафіямі ў Нароўлі, Грушаўцы, Дзяржынску, Фаніпалі, Новым Свержані, Жацераве, Свірыдонаве. Святар паходзіў з-пад Жэшува (Польшча), быў чацвёртым дзіцём у сям’і. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 33 гады, затым 15 гадоў працаваў у Польшчы. У 1991 годзе прыехаў у Беларусь, дзе да апошняга нёс пастырскае служэнне. Пахаванне адбудзецца ў в. Відэлкі (Жэшуўская дыяцэзія, Польшча) у 12.00. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.