| 11 католікаў з Беларусі прымуць удзел у ХХ Міжнародным кангрэсе «Рэнавабіс» |
| Беларусь |
| 24.08.2016 17:20 |
|
Яшчэ некалькі беларусаў будуць прымаць удзел у кангрэсе як дэлегаты з іншых краін. Хрысціянскі форум пройдзе 31 жніўня па 2 верасня ў Фрайзінгу (Германія).
На фота: удзельнікі з Беларусі і госці кангрэса мінулых гадоў
У праграме будуць прадстаўлены даклады, прысвечаныя жыццю манаскіх супольнасцяў у Харватыі, працы з мігрантамі айцоў езуітаў у Венгрыі, харызмату сясцёр бэнэдыктынак і дамініканак і інш. Адным з цэнтральных пунктаў кангрэса стане абмеркаванне пытання будучыні манаскіх супольнасцяў і іх ролі ў сучасным свеце. Асобная ўвага будзе нададзена ролі манаскіх супольнасцяў у развіцці школьных праектаў, працы дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас», пастаральнай дзейнасці і дапамозе мігрантам.
На фота: праца круглага стала на тэме «Свабоды СМІ» ў 2014 годзе Акцыя салідарнасці нямецкіх католікаў з жыхарамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы «Рэнавабіс» была створана ў 1993 г. па ініцыятыве нямецкіх біскупаў.
Штогод «Рэнавабіс» арганізуе кангрэсы, якія збіраюць сотні ўдзельнікаў, каб абмеркаваць пытанні адзінства і супрацоўніцтва паміж хрысціянамі. Актыўны ўдзел у кангрэсе «Рэнавабіс» штогод прымаюць і хрысціяне з Беларусі. |


11 прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі стануць удзельнікамі Міжнароднага кангрэса «Рэнавабіс», які сёлета будзе прысвечаны тэме «Сведкі Евангелля — афармляльнікі свету. Да ролі манаскіх ордэнаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе».
для друку