Двое ўраджэнцаў Беларусі склалі першыя манаскія абяцанні ў супольнасці айцоў палатынаў |
Беларусь |
30.08.2016 11:13 |
Максім Боландзь з Ліды і Павел Казлоўскі з Белаазёрска ў ліку 12 навіцыяў падчас святой Імшы ў Слёнскіх Зомбкавіцах (Польшча) у Таварыстве Каталіцкага Апостальства склалі першыя манаскія абяцанні. Урачыстая падзея прайшла 26 жніўня. Святую Імшу ўзначаліў кс. Юзаф Ласак SAC, вышэйшы настаяцель правінцыі Хрыста Караля Таварыства Каталіцкага Апостальства. Фармацыя ў Таварыстве Каталіцкага Апостальства пачынаецца месячным пастулатам, a затым надыходзіць перыяд двухгадовага навіцыяту.
Абяцанні аднаўляюцца аж да моманту складання вечных манаскіх абяцанняў, якое адбываецца на апошнім годзе вучобы ў семінарыі. |