Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Хронікі Нарніі» па-беларуску будуць прэзентаваны 17 верасня
Беларусь
15.09.2016 17:01

Старт продажу першага беларускага перакладу чарадзейнай казкі «Хронікі Нарніі», сюжэт якой прасякнуты хрысціянскімі матывамі, адбудзецца 17 верасня ў 12.00 у мінскай «Акадэмкнізе».

У дзень прэзентацыі будуць дзейнічаць спецыяльныя кошты на кнігу, аўтар якой, Клайв Льюіс, быў сябрам Джона Руэла Толкіна, стваральніка «Уладара пярсцёнкаў».

Серыя з сямі кніг пра Нарнію мае вялікую папулярнасць ва ўсім свеце. За гэты час было прададзена 120 мільёнаў копій на 41 мове. «Пляменнік чараўніка» — першая кніга з серыі.

Кніга выйшла з малюнкамі Паўліны Бэйнс, якімі было аздоблена самае першае арыгінальнае выданне «Хронік». Вокладку ствараў адзін з лепшых беларускіх ілюстратараў — Раман Сустаў.

Арганізатары праекта вясной падрыхтавалі выданне першай кнігі, а цяпер сабралі грошы праз краўдфандынгавую пляцоўку talaka.by непасрэдна на сам друк.

Аляксандр Гелагаеў паводле Nn.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.