Каманда Маладзечнa перамагла на ХІІ турніры па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ у Слоніме (+відэа) |
Беларусь |
19.09.2016 13:24 |
17 верасня ў Слоніме адбыўся ХІІ турнір па міні-футболе памяці св. Яна Паўла ІІ. Сёлета спартыўнае мерапрыемства сабрала 16 каманд з усёй Беларусі: чатыры каманды з Гродна, дзве з Мінска, дзве са Слоніма, па адной з Ліды, Маладзечна, Сапоцкіна, Баранавіч, Паставаў, Новай Мышы, Докшыц, Грандзічаў-Путрышак. Прывітальны ліст да арганізатараў і ўдзельнікаў скіраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч>>>
Удзельнікаў турніру ў чарговы раз прымала парафія Беззаганннага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слоніме. Раніцай для іх адбылася святая Імша, якую цэлебраваў кс. Ігар Анісімаў, пробашч слонімскай парафіі і дэкан. Гамілію прамовіў а. Павел Федаровіч МІС з парафіі ў Мінску (Сухарава). Святар разважаў над прыпавесцю пра сейбіта, якую распавёў Езус у Евангеллі і якую пазней патлумачыў наступным чынам: Бог — сейбіт, зерне — Божае слова, чатыры розныя віды глебы — чатыры розныя групы слухачоў. Па словах святара, сярод людзей, якія слухаюць словы Пана, можна вылучыць наступныя групы: няўважлівыя, павярхоўныя, няўстойлівыя, старанныя. Айцец Павел Федаровіч адзначыў, што для чытання і слухання Бібліі неабходна ўнутраная дысцыпліна, у здабыцці якой дапамагае знешняя, а апошняя набываецца і развіваецца, напрыклад, з дапамогай спорту. Святар дадаў, што духоўнае жыццё (Божае слова) і фізічнае (спорт) дапамагаюць, як сказаў Роберт Левандоўскі, «быць добрым чалавекам і рабіць як найменш памылак».
У матчы за 3-е месца, дзе змагаліся каманды Мінск-Смаргонь і Ліда (Святой Сям'і) асноўны час гульні быў 2-2. У серыі пенальці перамогу з лікам 3-1 атрымала каманда Мінск-Смаргонь, заняўшы тым самым 3-е месца. Пасля ўсіх гульняў адбылася цырымонія ўзнагароджання, на якой акрамя кубкаў і медалёў, а таксама асноўных намінацый, былі ўручаны прызы лепшым гульцам у кожнай з каманд-удзельніц. Усе ўдзельнікі турніру атрымалі каштоўныя падарункі ад генеральнага спонсара Баляслава Івашкі. Выніковыя месцы:
|
Фотарэпартаж |