Рэкалекцыі на пачатак навучальнага года прайшлі ў семінарыі ў Пінску |
Беларусь |
21.09.2016 21:21 |
На працягу трох дзён у супольнасці Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску праходзілі рэкалекцыі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года. Іх праводзіў для навучэнцаў семінарыі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Асаблівасцю рэкалекцый на пачатак навучальнага года ў семінарыі з’яўляецца так званае «святое маўчанне», абавязковае на працягу ўсіх духоўных практыкаванняў. Семінарысты ўдзельнічалі не толькі ў канферэнцыях, але і ў супольных малітвах, святой Імшы, адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту. У апошні дзень яны прынялі ўдзел у пакутным набажэнстве і маглі прыступіць да сакрамэнту пакаяння.
(AG) Фота seminaryja.by |
Фотарэпартаж |