Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Вышэйшыя настаяцелі манаскіх супольнасцяў сустрэліся ў Мінску
Беларусь
23.09.2016 11:25

22 верасня ў Мінску адбылася чарговая сустрэча вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстваў апостальскага жыцця ў Беларусі.

Акрамя супольнай малітвы, мэтай сустрэчы было падвядзенне вынікаў працы і накрэсленне душпастырскіх планаў на будучыню.

Як паведаміла с. Паўла Бобэр MSF, намеснік і прадстаўнік ад Пінскай дыцэзіі, дадзеныя сустрэчы спрыяюць духоўнаму і фармацыйнаму развіццю найперш саміх кансэкраваных асобаў. Акрамя гэтага, ёсць магчымасць падзяліцца вопытам і скарыстаць з напрацовак іншых кангрэгацый у душпастырскай працы. «Падчас гэтых сустрэч выразна адчуваецца, што ўсе мы бяром удзел у адной місіі, што паміж намі сапраўды існуе адзінства», — дадала с. Паўла Бобэр.

«Аб’яднанне вышэйшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў і інстытутаў кансэкраванага жыцця ў Беларусі» было заснавана 22 кастрычніка 2014 г. Старшынёй аб’яднання з’яўляецца а. Міхаіл Цвячкоўскі MIC.

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.