Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Cястра кармэлітка Паўліна склала ў Гудагаі вечныя манаскія абяцанні
Беларусь
26.09.2016 10:53

24 верасня ў санктуарыі ў Гудагаі склала вечныя манаскія абяцанні сястра Паўліна з Кангрэгацыі Сясцёр Кармэлітак ад Дзіцятка Езус (Вольга Шчолка).

Сястра Паўліна нарадзілася ў Астраўцы, манаскую фармацыю праходзіла ў Польшчы і Беларусі.

Ва ўрачыстай святой Імшы прынялі ўдзел сёстры кармэліткі на чале з Генеральнай настаяцельніцай с. Блажэяй і Правінцыйнай настаяцельніцай Луцкай правінцыі с. Марцінай. Таксама прысутнічалі сёстры з беларускіх супольнасцяў у Брэcце і Адамавічах і з-за мяжы. Разам з манахінямі маліліся айцы кармэліты босыя з Мінска, Нарачы, Мядзела і іншыя святары, а таксама родныя с. Паўліны і шматлікія госці.




Сястра Паўліна будзе служыць у супольнасці кармэлітак у Адамавічах.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.