Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціла паштовы блок з выявай каталіцкай і праваслаўнай ікон |
Беларусь |
30.09.2016 12:08 |
Новы паштовы блок «Іканапіс Беларусі», які складаецца з дзвюх марак з выявай каталіцкай і праваслаўнай ікон, выпушчаны ў абарот 29 верасня. Спецгашэнне паштовага блока на канверце «Першы дзень» адбылося ў Нацыянальным мастацкім музеі падчас адкрыцця выстаўкі каталіцкіх, праваслаўных і ўніяцкіх ікон «Свет нябесны на зямлі», большасць з якіх экспанавалася ў музеях Ватыкана вясной гэтага года.
Абедзве іконы, выявы якіх змешчаны на паштовым блоку, калісьці ўпрыгожвалі інтэр’еры святыняў, а сёння захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея. Так, абраз св. Антонія Падуанскга паходзіць з царквы Арханёла Міхала з в. Мірацічы Карэліцкага раёна, а ікона Божай Маці Адзігітрыі — з Петрапаўлаўскай царквы ў Галынцы Клецкага раёна.
|