Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Памаліцца Ружанец цяпер можна з «Радыё Марыя» |
Беларусь |
07.10.2016 09:53 |
6 кастрычніка пачала працу інтэрнэт-старонка «Радыё Марыя» — radiomaria.by. Як паведаміў яго праграмны дырэктар кс. Аляксандр Улас, сайт, як і радыё, знаходзіцца пакуль у тэставым рэжыме, аднак на ім ужо транслююцца навіны, святыя Імшы і ружанцовая малітва. Ружанец на «Радыё Марыя» — гэта сталы пункт, але найбольш актуальны ён менавіта ў кастрычніку, які ў Паўсюдным Касцёле прысвечаны ружанцовай малітве. На працягу дня малітва Ружанца транслюецца чатыры разы, таму карыстальнік мае магчымасць выбраць найбольш зручны час для ўдзелу ў малітве.
Праграма трансляцый на бліжэйшыя дні: 7 кастрычніка, пятніца
8 кастрычніка, субота
9 кастрычніка, нядзеля
За абнаўленнямі праграмы сачыце на сайце «Радыё Марыя». |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.