Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея, іконы з якога экспанаваліся ў Ватыкане, адзначаны ордэнам Зоркі Італіі |
Беларусь |
26.10.2016 10:12 |
Сярод сумесных праектаў пасольства Італіі і музея — сумесные выстаўкі італьянскага і беларускага жывапісу. У іх ліку і выстаўка беларускіх ікон у Музеях Ватыкана, якая прайшла з 18 мая па 25 ліпеня 2016 г. Нагадаем, паводле слоў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, «гэтая выстаўка сведчыць пра тое, што музей — не статычная гісторыя, а само жыццё». «Музей імкнецца паказаць сваё багацце і падзяліцца ім з іншымі. І праз гэта ён прымае актыўны ўдзел у новай евангелізацыі, якая з’яўляецца галоўным заданнем Касцёла ў час аслаблення веры», — адзначаў іерарх 29 верасня падчас адкрыцця выстаўкі беларускіх ікон, якія экспанаваліся ў Ватыкан, у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. — У наступным годзе нас таксама чакае ўнікальны выставачны праект, але ён пакуль у сакрэце, — адзначыў Уладзімір Пракапцоў, атрымліваючы ордэн з рук пасла. Цырымонія ўзнагароджвання прайшла ў межах XVI Сусветнага тыдня італьянскай мовы. |