5 лістапада ў Беларусі чацвёрты дзень фацімскай навэнны |
Беларусь |
03.11.2016 16:00 |
У гэты дзень супольнасць Касцёла праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі будзе выпрошваць у Бога ласку навяртання бедных грэшнікаў. «Адметна тое, што Бог пасылае Яе на зямлю тады, калі чалавецтва стаіць на раздарожжы сваёй гісторыі і калі яму пагражае падзенне ў жудасную бездань граху і смерці. У сваёй Міласэрнасці Бог хоча даць чалавеку шанец апамятацца і вярнуцца на шляхі Евангелля. Перад тым, як Ён выкарыстае апошні сродак, якім з’яўляецца пакаранне, Бог ахвяруе нам сваю Маці, як пуцяводную зорку, дапамогу, паратунак», — над гэтым будзем разважаць у чацвёрты дзень фацімскай навэнны. «Ахвяруйцеся за грэшнікаў і паўтарайце часта, асабліва калі будзеце зносіць цярпенні, наступныя словы: “О Езу, раблю гэта з любові да Цябе, дзеля навяртання грэшнікаў і як перапрашэнне за грахі, учыненыя супраць Беззаганнага Сэрца Марыі”», — піша сястра Люцыя, перадаючы словы Маці Божай. (VGr) |