Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
У Польшчы створаць дакладную 3D-мадэль Каложскай царквы |
Беларусь
|
08.11.2016 11:00 |
Польскія спецыялісты сфатаграфавалі ў Каложскай царкве кожны міліметр і плануюць стварыць да канца года 3D-мадэль гістарычнага помніка. Макет з’явіцца ў сеціве на сайце kolozha.by.
Як паведамляе рэгіянальная газета «Вечерний Гродно», група вучоных з Польшчы зрабіла вымярэнні ўсіх паверхняў Каложы звонку і знутры самым сучасным на сёння метадам — фотаграметрыяй.
Праект па ахове культурных помнікаў за мяжой фінансавала міністэрства культуры Польшчы. 
Дакладнасць вымярэнняў — менш за міліметр. Былі таксама зафіксаваныя ўсе пашкоджанні. Дадаткова спецыялісты сфатаграфавалі кожны сантыметр царквы спецыяльным прыборам.
З дапамогай гэтых здымкаў да канца года плануецца стварэнне трохмернай мадэлі храма. Вынікі гэтых вымярэнняў стануць асновай для любых аднаўленчых прац. Яны не дазволяць парушыць арыгінальныя памеры храма. Калі ў працэсе штосьці разбурыцца, то мадэль дапаможа дакладна ўзнавіць страчаны фрагмент. Акрамя таго, аб’ёмная даставерная ілюстрацыя царквы дапаможа завабіць турыстаў і падкрэсліць прэстыж гістарычнага помніка.
vgr.by (IL)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.