Мая вера: з рубрыкі «Гавораць дзеці» |
Беларусь |
18.11.2016 14:10 |
«Будзьце як дзеці». Гэтыя словы Езус пакінуў нам як запавет: каб наша вера была чыстай, шчырай, непадробнай і бескарыслівай. Як змяняецца жыццё дзіцяці пасля знаёмства з Езусам? Свае сведчанні па просьбе с. Нунэ Цітаян MSF занатавалі дзеці, з якімі манахіня працавала на катэхетычных занятках. Нізку дзіцячых разважанняў, без аўтарства, рэдакцыя Catholic.by змяшчае ніжэй.
фота выкарыстана ў ілюстрацыйных мэтах «Аўтарам гэтых допісаў па 9, 10 і 11 гадоў, — гаворыць с. Нунэ Цітаян MSF, аўтар шэрагу дапаможнікаў па катэхетыцы і старшыня Катэхетычнай секцыі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. — Гэта былі як “першакамунійныя” групы дзяцей, так і тыя групы, якія ўжо прынялі Святую Камунію. У канцы года я папрасіла іх пісьмова расказаць, чаму яны навучыліся за гэты час і ці былі карыснымі для іх мае заняткі». «Калі спавядаюся, адчуваю радасць» У веры мне падабаецца тое, што вера — гэта цікава і займальна, а яшчэ веруючы чалавек трапіць у рай. фота выкарыстана ў ілюстрацыйных мэтах «У маёй сям’і вера займае самае бачнае месца. Кожную нядзелю ходзім у касцёл. Молімся па вечарах і раніцай. Я хажу на ўрокі рэлігіі і стараюся не грашыць. Амаль усе мае сябры вераць у Бога, а тых, хто не верыць, я настаўляю на правільны шлях. «Калі я спавядаюся, адчуваю лёгкасць і радасць на душы з-за адпушчэння грахоў. Калі я малюся, я адчуваю кантакт з Богам. Ад Пана Езуса я навучыўся быць такім жа міласэрным, даваць людзям другі шанец і верыць да апошняга. «Дзякуючы Пану Богу я менш грашу» Хаця гэта яшчэ не заўсёды атрымліваецца: я часта злуюся, праяўляю паспешлівасць, магу не прыняць чыёсьці меркаванне. Аднак і ў гэтых выпадках мне на дапамогу прыходзіць Езус: я рэгулярна хаджу на споведзь. Пасля яе мне становіцца спакайней на душы, і ўсё часцей, перш чым штосьці зрабіць ці сказаць, я думаю, ці не будзе гэта грахом.
фота выкарыстана ў ілюстрацыйных мэтах «Пан Бог змяніў маё жыццё да лепшага. З дапамогай малітвы і сустрэчы з Езусам у касцёле я атрымліваю духоўнае багацце. Бог дапамагае мне вырашаць канфлікты без наступстваў.
«Запішыцеся на рэлігію, там вы даведаецеся, як жыць і ўсё пра жыццё нашага Збавіцеля. Людзі, прыйдзіце ў касцёл, паспавядайцеся і прыміце Цела Езуса ў сваё сэрца, вам спадабаецца тое, як вы зблізіцеся з Ім». «Чым сядзець у нядзелю дома, лепш схадзіць у касцёл і верыць у Пана Бога». фота выкарыстана ў ілюстрацыйных мэтах «Сваім аднагодкам я скажу, што не трэба ўцякаць ад Езуса. Калі яшчэ не атрымліваецца быць сапраўдным хрысціянінам, то з Яго падтрымкай і апекай гэта абавязкова атрымаецца». |