Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выдадзены Апостальскі ліст «Misericordia et misera» па-беларуску
Беларусь
12.12.2016 09:51

Выданне Апостальскага ліста «Misericordia et misera» Святога Айца Францішка ў перакладзе Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі здзейснена ў выдавецтве «Pro Christo» пры падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў.


Апостальскі ліст Святога Айца Францішка на заканчэнне Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці запрашае нас паглядзець у будучыню і зразумець, як ісці далей з вераю, радасцю і энтузіязмам, каб зведаць багацце Божай міласэрнасці. Нашыя хрысціянскія супольнасці надалей могуць быць жывымі і дынамічнымі ў справе новай евангелізацыі настолькі, наколькі «пастырская аднова», да якой мы пакліканы, будзе штодзённа адбывацца пад уплывам аднаўляльнай моцы міласэрнасці.

Прэзентацыя Апостальскага ліста адбудзецца 22 снежня 2016 г. у Мітрапалітальнай курыі падчас каляднай сустрэчы арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, з журналістамі і працаўнікамі СМІ.

Дакумент Папы можна набыць у мінскай кнігарні «Духоўная кніга» (вул. Багдановіча, 25).

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і
афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.