Даведацца пра расклад Імшаў стала прасцей |
Беларусь |
15.12.2016 09:27 |
Знаходзіць каталіцкія храмы па ўсім свеце цяпер проста — з дапамогай тэлефона. Акрамя гэтага ўжо створана праграма Horarios de Misa («Расклад святых Імшаў») для Android і iOS з раскладамі набажэнстваў па ўсім свеце, у тым ліку ў парафіях Беларусі. «Мы з калегамі з Аргенціны хацелі б прадставіць шаноўнай публіцы праграму Horarios de Misa («Расклад святых Імшаў») для Android і iOS з раскладамі святых Імшаў па ўсім свеце, а таксама ў парафіях Беларусі», — сайт Католік-Гомель прыводзіць словы каардынатара ініцыятывы ў Беларусі Максіма Фоміча. У праграме ёсць пошук касцёлаў, кантактныя даныя парафій і іншая інфармацыя. Стваральнікі праграмы заахвочваюць карыстальнікаў падтрымліваць актуальнасць даных праз накіраванне запытаў пра ўтварэнне новых парафій, адкрыццё касцёлаў, пра змены раскладаў набажэнстваў або кантактнай інфармацыі. На сёння распрацавана версія па-англійску, але неўзабаве з’явяцца таксама па-руску і па-беларуску. У планах — Расія, Польшча і Літва. (VGr) |