У Мінску вызначыліся з месцам для пленарнага пасяджэння Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы |
Беларусь |
22.12.2016 17:05 |
Пленарнае пасяджэнне Рады біскупскіх канферэнцый Еўропы (РБКЕ), якое ў 2017 годзе будзе прымаць беларуская сталіца, пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка ў мінскім гатэлі «Вікторыя-Алімп». Пра гэта на перадкаляднай прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня беларускага епіскапату арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Паводле слоў іерарха, два тыдні таму Мінск наведвалі прадстаўнікі РБКЕ са штаб-кватэры арганізацыі ў Швейцарыі.
«Мы разгледзелі ў Мінску некалькі месцаў для гэтай падзеі. У выніку месцам правядзення пленарнага пасяджэння РБКЕ быў абраны гатэль “Вікторыя-Алімп”», — зазначыў іерарх.
Прэс-сакратар Біскупскіх канферэнцый Еўропы Ц'еры Бонавентура і беларускі іерарх, фота Аляксандры Шчыглінскай У сценах гатэля ўжо праходзіла падзея такога маштабу. У 2014 годзе ён прымаў каталіцкіх і праваслаўных біскупаў з 22 краін свету, якія прымалі ўдзел у IV каталіцка-праваслаўным форуме.
Сустрэчы РБКЕ і імідж Беларусі Чакаецца, што ў 2017 годзе на сустрэчу РБКЕ ў Мінск прыедзе каля 75 чалавек, з якіх каля 50-ці біскупаў і кардыналаў, а таксама эксперты з Ватыкана, журналісты і тэхнічныя супрацоўнікі РБКЕ.
|