| Браты капуцыны з Беларусі арганізавалі сустрэчу ў Вільні |
| Беларусь |
| 30.12.2016 15:12 |
|
Сустрэча мела братэрскі характар і перадусім была магчымасцю пабыць разам, падзяліцца вопытам і верай. На працягу трох дзён браты ўдзельнічалі ў супольнай Эўхарыстыі і Літургіі Гадзінаў, размаўлялі, сустракаліся на пасілках і за кавай, перажывалі святочную радасць падчас рэкрэацыі.
Важным пунктам сустрэчы былі канферэнцыі, падрыхтаваныя айцом Арыюшам Малыскам OFM Cap, у якіх святар звярнуў увагу на тоеснасць капуцынскага жыцця. Браты мелі час на дыскусію, а таксама працавалі ў групах, дзелячыся ўласнымі перажываннямі і вопытам жыцця ў ордэне.
На заканчэнне сустрэчы было запланавана наведванне Вострай Брамы і санктуарыя Божай Міласэрнасці. Бр. Вадзім Войцік OFM Cap |


З 26 па 28 снежня ў Вільні праходзіла першая сустрэча братоў капуцынаў з Беларусі, якія праходзяць пачатковую фармацыю ў Польшчы і Італіі. Былі прысутныя таксама старэйшыя браты, адказныя за выхаванне і фармацыю братоў.

для друку