Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У 2017 годзе ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдуць два сімпозіумы |
Беларусь |
19.01.2017 14:47 |
19 студзеня падчас пастырскай сустрэчы ў Мінску Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч аб’явіў, што ў гэтым годзе плануецца арганізаваць два сімпозіумы.
Першы форум будзе прысвечаны 100-годдзю фацімскіх аб’яўленняў і пройдзе 11–13 мая ў Жодзіне. На восень запланаваны другі форум — біблійны сімпозіум, прымеркаваны да юбілею 500-годдзя выдання Бібліі Скарыны. (VGr) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.