Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Навучэнцы семінарыі ў Пінску павіншавалі з Божым Нараджэннем выхаванцаў дзіцячага прытулка |
Беларусь |
24.01.2017 16:05 |
18 студзеня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску наведалі дзіцячы прытулак у Лагішыне, каб павіншаваць яго выхаванцаў з Божым Нараджэннем. Сустрэчу з дзецьмі навучэнцы пінскай семінарыі пачалі са знаёмства, а працягнулі адмысловай забаўляльнай праграмай — разам малявалі, танчылі і спявалі калядкі. Семінарысты расказалі выхаванцам і пра гісторыю свята Божага Нараджэння, яго сутнасць і традыцыі. Арцём Кір’янаў, фота Андрэя Бурака |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.