Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка наведаў з пастырскім візітам семінарыю ў Пінску |
Беларусь |
24.01.2017 16:23 |
Біскуп Антоні Дзям’янка, старшыня біскупскай камісіі па справах Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску 21 студзеня наведаў са спецыяльным калядным візітам навучэнцаў і фарматараў гэтай духоўнай установы. Ужо стала добрай традыцыяй, што ў студзеньскі калядны час, калі святары наведваюць з пастырскім візітам і благаславеннем сем’і сваіх парафіянаў, біскуп Пінскі наведвае з падобным візітам семінарыстаў. Пасля супольнай малітвы ў капліцы Духоўнай семінарыі, біскуп разам са святарамі і семінарыстамі прайшоў усе памяшканні ўстановы, каб акрапіць асвячанай вадой месцы малітвы, працы і пражывання. |
Фотарэпартаж |