Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
4 лютага ў Беларусі пройдзе сёмы дзень фацімскай навэнны
Беларусь
01.02.2017 08:46

На працягу дзевяці месяцаў — з 6 жніўня 2016 г. па 1 красавіка 2017 г. — кожную першую суботу ў беларускіх парафіях запланавана малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіць у межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Сёмы дзень навэнны прыпадае на 4 лютага.

Праграма навэнны тут >>>

У сёмы дзень навэнны будзем узгадваць адну з візій Францішка, Жасінты і Люцыі, а таксама перапрашаць зняважанае людскімі грахамі Сэрца Марыі.

«Марыя ... адкрыла свае далоні, — успамінае сястра Люцыя, — і перадала нам адлюстраванне ... бязмежнага святла. Жасінта і Францішак стаялі ў той частцы святла, якое ўзносілася да неба, а я — у той частцы святла, якое распасціралася над зямлёй». У сваім так званым трэцім успаміне сястра Люцыя пракаментавала гэтае здарэнне наступнымі словамі: «Нам здавалася, што ў гэты дзень святло павінна было ўмацаваць у нас пазнанне і асаблівую любоў да Беззаганнага Сэрца Марыі. З гэтага дня мы адчувалі ў сэрцы больш палымяную любоў да Беззаганнага Сэрца Марыі».

«Перад праваю далонню Маці Божай, — піша далей фацімская візіянерка, — знаходзілася Сэрца, абвітае цернямі, якія прабівалі Яго. Мы зразумелі, што гэта было Беззаганнае Сэрца Марыі, зневажанае грахамі чалавецтва, Сэрца, якое прагнула перапрашэння». І Марыя звярнулася да ўсіх тых, хто ўшаноўваў Яе, з просьбаю, каб малітвамі і пакаяннем прыносілі Ёй палёгку ў цярпенні…

(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.