| «Каталіцкі пілігрым» адкрыў новы маршрут — пілігрымкі ў Грузію | 
| Беларусь | 
| 20.02.2017 10:51 | 
| Новым маршрутам пілігрымкавага бюро «Каталіцкі пілігрым» пры Канферэнцыі
 Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі стала Грузія. Пілігрымка ў Грузію, да 
месца ранняга хрысціянства, пройдзе з 13 па 20 мая 2017 года.  Малітоўнае падарожжа будзе ахопліваць наведванне Тбілісі, Мцхета, Баржомі, крэпасць Анануры, Ахалціхе, Вардзіа, Кахецыя, Кварэлі. 
 Удзельнікі пілігрымкі даведаюцца, які з грузінскіх гарадоў называюць «другім Ерузалемам», пазнаёмяцца з шэрагам аб’ектаў, якія прэтэндуюць на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, а таксама стануць гасцямі віннага завода, наведаюць шэраг сакральных храмаў і манастыроў. Грузія стала восьмай краінай, у якую ладзіць малітоўныя падарожжа«Каталіцкі пілігрым» пасля Арменіі, Ізраіля, Італіі, Літвы, Партугаліі, Польшчы і Францыі. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці па тэлефонах: 
 e-mail: 
 Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
  | 












 
  для друку
 для друку
