Беларуская даследчыца падрыхтавала кнігу на аснове кляштарных хронік Гродна |
Беларусь
|
21.02.2017 15:47 |
Кніга «Гродзенскія кляштарныя хронікі XVII і XVIII стагоддзяў. Якасныя
формы і камунікацыйныя аспекты» пабачыла свет у польскім выдавецтве DiG. Аўтар кнігі — беларускі гісторык Ганна Паўлоўская — працавала над кнігай апошнія некалькі гадоў. Да друку выданне было падрыхтавана на факультэце свабодных мастацтваў Варшаўскага ўніверсітэта.
«Выдадзена сучасная кніга з тэарэтычнага погляду, якая апісвае кляштарныя хронікі цалкам іншым, новым, спосабам, які натхняе на далейшыя даследаванні», — адзначае аўтар выдавецкай рэцэнзіі доктар Пётр Вільчак.
«Аўтар звяртае ўвагу на семіятычную сувязь падзей, паводле якой адбіраліся і сістэматызаваліся даныя ў хроніцы, якая фіксуе гісторыю. Адбор такога роду з’яўляецца пытаннем вельмі цікавым, і ў гэтым асаблівая заслуга аўтара. Гісторыя паказана таксама як навука пра каштоўнасці», — дадае аўтар яшчэ адной рэцэнзіі Эльжбета Янус.
(IL)
|