Казкі-малітвы і квест па старонках Бібліі: валанцёры «Радыё Марыя» падзяліліся ідэямі для радыёперадач |
Беларусь |
27.02.2017 15:58 |
Сустрэча супрацоўнікаў беларускай рэдакцыі «Радыё Марыя» з валанцёрамі прайшла 25 лютага ў мінскім Чырвоным касцёле. На працягу чатырох гадзін
актыўнага дыялогу ўдзельнікі, сярод якіх былі і аўтары будучых перадач,
дзяліліся сваімі ідэямі і бачаннем новых тэмаў у эфіры. «”Радыё Марыя” — не проста радыё, гэта сапраўдная сям’я, якая працуе ў 80 краінах свету — адзначыў праграмны дырэктар беларускай рэдакцыі кс. Аляксандр Улас. — Тыя, хто будзе працаваць у нас, будзе дзяліцца сваім талентам з усімі. У цэнтры ж усяго будзе Марыя».
Чытайце таксама: Пра тое, якія яшчэ тэмы варта закранаць у працы рэдакцыі, супрацоўнікі «Радыё РМ» пацікавіліся ў валанцёраў. Квест па старонках Бібліі? Чаму б і не! Сярод тых, хто прыйшоў на сустрэчу, былі людзі самых розных узростаў.
Сярод прапанаваных тэм — краязнаўчыя, песенныя, моладзевыя рубрыкі; заданні на веданне Святога Пісання («квест па старонках Бібліі»), анонсы пілігрымак, аповеды пра святароў і людзей, якія ў 1990-я распачыналі працу па аднаўленні рэлігійнага жыцця ў Беларусі, а таксама перадачы, прысвечаныя Бібліі, асаблівасцям літургічнай мовы, касцёльным рухам і да т.п. На завяршэнне валанцёры паслухалі даклад па асновах журналістыкі, дзе даведаліся пра асаблівасці літургічнай тэрміналогіі ў беларускай мове і пачулі пра тыповыя памылкі ў маўленні радыёвядучых. |
Фотарэпартаж |