Часопіс «Маленькі рыцар Беззаганнай» святкуе 20-гадовы юбілей |
Беларусь |
02.03.2017 12:03 |
26 лютага ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску адбылася сустрэча юных парафіянаў і іх бацькоў з рэдактарам часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай» Ірынай Жарнасек. У гэтым годзе каталіцкі часопіс для маленькіх беларусаў святкуе сваё 20-годдзе. Першыя яго чытачы за гэты час сталі дарослымі дзядзямі і цёцямі, татамі і мамамі, а часопіс, зразумелая рэч, і надалей застаецца дзіцячым, але працягвае гаварыць з дзецьмі пра Пана Бога.
|