4 сакавіка ў Беларусі прайшоў восьмы дзень фацімскай навэнны |
Беларусь |
04.03.2017 22:16 |
На працягу дзевяці месяцаў — з 6 жніўня 2016 г. па 1 красавіка 2017 г. — кожную першую суботу ў беларускіх парафіях запланавана малітва да Маці Божай Фацімскай. Навэнна праходзіць у межах падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. Восьмы дзень навэнны прыпаў на 4 сакавіка. Праграма навэнны тут›› Нас тут сабрала просьба Маці Божай. Мы хочам аказаць Ёй нашую пашану і ўдзячнасць за ўсё тое, што Яна для нас учыніла. Мы хочам захапляцца Яе прыгажосцю і дабрынёй, Яе святасцю і дасканаласцю паяднання з Богам. Найперш хочам перапрасіць Яе за блюзнерствы і няўдзячнасць людзей, што працівяцца Богу і пагарджаюць Яго вялікім дарам, які даў ім Хрыстус з вышыні крыжа, — пагарджаюць сваёй Нябеснай Маці. Няхай нашым сённяшнім малітвам спадарожнічае шчырая інтэнцыя перапрашэння за ўсе гэтыя знявагі і блюзнерствы, якія зневажаюць Найсвяцейшую Маці. |