Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў пінскай семінарыі
Беларусь
17.03.2017 17:07

Новае жыццё ў Хрысце, Божая Міласэрнасць, сыноўства і любоў да бліжняга — такімі былі галоўныя тэмы велікапосных рэкалекцый у Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

Правёў духоўныя практыкаванні для навучэнцаў установы кс. Алег Грыгаровіч SAC са Жлобіна. Некалькі дзён, з 13 па 16 сакавіка, святар прамаўляў казанні і даклады ў семінарыйнай капліцы, дзяліўся ўласным досведам і сведчаннямі, маліўся і цэлебраваў святыя Імшы.

Святар закрануў шмат важных пытанняў: як будучаму святару прайсці шлях да сапраўднага айцоўства, з чаго пачаць новаё жыццё ў Езусе, калі Бог выходзіць насустрач чалавеку з міласэрнасцю?..

Рэкалекцыяніст, між іншым, падкрэсліў, што любоў да бліжняга пачынаецца з асабістай перамены: калі чалавек прымае міласэрнасць Бога, яму лёгка дзяліцца ёю з іншымі.

Усе дні рэкалекцый у семінарыі панавала святое маўчанне, якое спрыяла лепшаму засяроджанню на малітве. Цішыня дапамагала таксама ўбачыць унутраныя перажыванні. Рэкалекцыі ж заўсёды з’яўляюцца магчымасцю пачаць альбо працягнуць духоўную працу над сабою, паглыбіць адносіны з Богам.

Арцём Кір’янаў (VGr)
Фота аўтара

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.